СПАЛУ́ЧАНЫЯ ЛІ́КІ, камплексна спалучаныя лікі, два камплексныя лікі, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі знакам уяўнай часткі:
і
. Сума і здабытак С.л. — сапраўдныя лікі. Калі z з’яўляецца коранем мнагаскладу з сапраўднымі каэфіцыентамі, то таксама з’яўляецца коранем таго ж мнагаскладу і мае такую ж кратнасць, што і z.
т. 15, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)